Пошук

Vatican News
Ватыкаснкі банк. Ілюстрацыйнае фота Ватыкаснкі банк. Ілюстрацыйнае фота  (© Vatican Media)

Аўстралія: з Святога Пасаду зняты фінансавыя абвінавачванні

Федэральная паліцыя Аўстраліі не выявіла парушэнняў з боку Святога Пасаду падчас расследавання грашовых пераводаў паміж Ватыканам і Аўстраліяй.

Як паведаміла агенцтва Associated Press, фінансавы следчы заявіў аб гэтым падчас справаздачы 22 сакавіка 2021 г. у Сенаце ў Канберы. Такім чынам, расследаванне па дадзеным пытанні было завершана.

Восенню 2020 г. аўстралійскае агенцтва па барацьбе з адмываннем грошай Austration паведаміла паліцыі пра "незвычайныя аперацыі з Ватыканам" і пра свае падазрэнні аб інвестыцыях Святога Пасаду на аўстралійскім фінансавым рынку. Заяўленая сума складала 2,3 млрд. аўстралійскіх долараў (1,4 млрд. еўра). Ватыканскі бок абверг гэтыя паведамленні.

У студзені 2021 г., пасля расследавання справы, Austration заявіла, што сумеснае вывучэнне справы падраздзяленнямі фінансавай разведкі абедзвюх краін, паказала, што ў 2014-20 гг. аперацыі склалі 9,5 млн. долараў ЗША (6 млн. еўра). Гэта 362, а не 47 тыс. індывідуальных пераводаў. Памылка была звязана з няспраўнасцю камп'ютэрнага кадзіравання.

Намеснік камісара Федэральнай паліцыі Аўстраліі Ян Макартні пацвердзіў, што фінансавая інфармацыя праверана. “Наша пазіцыя на дадзеным этапе такая: мы не можам казаць пра нейкія парушэнні ў дачыненні да гэтых пераводаў”, - сказаў фінансавы чыноўнік.
 

25 сакавіка 2021, 11:32