Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту ў М'янме

Францішак заклікаў маліцца аб мірным вырашэнні палітычнага канфлікту ў М’янме. З адмысловым зваротам ён звярнуўся да вернікаў 7 лютага 2021 г. пасля малітвы Анёл Панскі.

“У гэтыя дні я з глыбокай занепакоенасцю сачу за развіццём сітуацыі, якая склалася ў М’янме, краіне, блізкай мне пасля майго Апостальскага візіту ў 2017 г. У гэты вельмі сур'ёзны момант хачу яшчэ раз запэўніць у маёй духоўнай блізкасці, малітве і салідарнасці з народам. Малюся, каб тыя, хто займае адказныя пасады ў краіне, шчыра прысвяцілі сябе служэнню агульнаму дабру, садзейнічанню сацыяльнай справядлівасці і дзяржаўнай стабільнасці на карысць гарманічнага дэмакратычнага суіснавання”, - звярнуўся Францішак.

У мінулы панядзелак уладу ў М'янме захапілі вайскоўцы. Яны лічаць, што парламенцкія выбары ў лістападзе 2020 г., на якіх перамагла Нацыянальная ліга за дэмакратыю, былі махлярствам.
 

07 лютага 2021, 12:25