Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Апостальскі нунцый: пасля Brexit ЕС страціў частку гісторыі

Трэба спадзявацца на вяртанне Вялікабрытаніі ў Еўрапейскі Саюз і знайсці спосаб, каб усе еўрапейскія дзяржавы адчувалі сябе добра ў Супольнасці, - лічыць былы Апостальскі нунцый пры ЕС.

Арцыбіскуп Ален Лебапэн падкрэсліў, што драма заключаецца не толькі ў выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. З Brexit мы таксама страцілі частку нашай еўрапейскай гісторыі, недахоп якой будзе адчувацца.

Французскі іерарх быў прадстаўніком Папы ў Брусэлі на працягу апошніх васьмі гадоў – да лістапада 2020 г. У шырокім інтэрв’ю агенцтву ACI ён падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз усё яшчэ будуецца. Да яго павінны далучыцца больш краін, таму выхад Вялікабрытаніі – сур’ёзная параза. Важна, каб Саюз клапаціўся не толькі пра колькасны рост, але і ствараў умовы, якія спрыялі б развіццю еўрапейскіх ідэалаў у кожнай краіне-члене. Пасля Brexit мы падобныя на сям'ю, якую пакінуў адзін з яе родных. Гэта балючы раскол, але надзея на вяртанне заўсёды ёсць! - дадаў арцыбіскуп Лебапэн.

На яго думку, працэс еўрапейскай інтэграцыі сёння ідзе ў гару. Патрэбна асцярожнасць і трываласць на гэтым шляху. Таму еўрапейскі праект павінен не падзяляць, а аб'ядноўваць.
 

12 студзеня 2021, 12:23