Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад ініцыяваў абмеркаванне сітуацыі ў Сірыі і Іраку

Па ініцыятыве Святога Пасаду, каталіцкіх дабрачынных арганізацый і прадстаўнікоў мясцовых Касцёлаў будзе абмеркавана гуманітарная сітуацыя ў Сірыі і Іраку.

10 снежня 2020 г. адбудзецца відэаканферэнцыя, у якой, між іншым, прымуць удзел Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Як абвясціла ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, Францішак, які асабіста адправіцца ў Ірак у сакавіку 2021 г., выступіць са спецыяльным відэазваротам да ўдзельнікаў.

Па дадзеных Святога Пасаду, з 2014 г. каталіцкія арганізацыі аказалі дапамогу абедзвюм краінам на 1 мільярд долараў.

Згодна з праграмай, тэмай рабочай сустрэчы будзе палітычная і касцёльная сітуацыя ў Сірыі і Іраку, а таксама магчымасць вяртання перамешчаных асоб і перспектывы доўгатэрміновай дапамогі. Акрамя таго, удзельнікі разгледзяць пытанне гуманітарнай дзейнасці ў Ліване і наступствы пандэміі каронавіруса.

У сустрэчы прымуць удзел апостальскія нунцыі з рэгіёна і Генеральны сакратар Caritas Internationalis Алаізіўс Джон.
 

09 снежня 2020, 14:54