Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Гуджэроці падчас размовы з Францішкам Арцыбіскуп Гуджэроці падчас размовы з Францішкам  (Vatican Media)

Папскі пасланнік з візітам у Беларусі

Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці прыбыў у Беларусь у статусе Спецыяльнага папскага пасланніка. Ён праводзіць сустрэчы з уладамі.

Інфармацыю распаўсюдзіў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Матэа Бруні. Ён паведаміў, што былы Апостальскі нунцый у Беларусі скарыстаецца сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам, каб “выказаць заклапочанасць і трывогу Святога Айца ў сувязі з бягучай сітуацыяй у краіне”.

У цяперашні час арцыбіскуп Гуджэроці з’яўляецца дыпламатычным прадстаўніком Папы ў Вялікабрытаніі. У 2001 г. ён быў прызначаны Янам Паўлам ІІ Апостальскім нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. У ліпені 2011 г. па рашэнні Бэнэдыкта XVI стаў кіраўніком місіі Святога Пасаду ў Беларусі. У лістападзе 2015 г. узначаліў Апостальскую нунцыятуру ва Украіне. 4 ліпеня 2020 г. Францішак прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.
 

17 снежня 2020, 10:55