Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Пасад: чалавек мае права на бяспечнае і здаровае асяроддзе

Ватыканскі дыпламат прыняў удзел у агульных дэбатах Міжурадавай рабочай групы адкрытага складу па транснацыянальных карпарацыях і іншых прадпрыемствах у аспекце правоў чалавека.

Нарада праходзіла ў Жэневе з 26 па 30 кастрычніка 2020 г. Яе ўдзельнікі распрацоўвалі міжнародны юрыдычны дакумент для рэгулявання ў міжнародным праве ў сферы правоў чалавека дзейнасці трансацыянальных карпарацый і іншых прадпрыемстваў.

Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы ў ААН, арцыбіскуп Іван Юркавіч, пасля азнаямлення з чарнавым варыянтам праекту дакумента, прапанаваў уключыць у яго “выразную спасылку на права чалавека жыць у бяспечным, чыстым, здаровым і ўстойлівым навакольным асяроддзі”.

Прадстаўнік ватыканскай дыпламатыі звярнуў увагу на важнасць устанаўлення прынцыпаў, накіраваных да прафілактыку і выпраўленне шкоды, якая наносіцца навакольнаму асяроддзю транснацыянальнымі карпарацыямі і іншымі прадпрыемствамі. Гэтыя прынцыпы павінны ўключаць у сябе клопат пра экалогію і свабодны доступ да тэрыторыі.

Паводле арцыбіскупа Юркавіча, у дакуменце неабходна прадугледзіць адказнасць і выплаты з боку карпарацый і прадпрыемстваў не толькі за ўрон, які яны наносяць насельніцтву, але таксама тэрыторыі і навакольнаму асяроддзю.
 

30 кастрычніка 2020, 10:27