Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік: вучыць моладзь клопату аб годнасці чалавека і экалогіі

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая прайшла 20 верасня 2020 г. у Ватыкане, Папа скіраваў заклік з нагоды Дня Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, які адзначаецца ў Італіі.

“Заклікаю падтрымаць гэту важную ўстанову культуры, пакліканую даваць працягласць і запал праекту, які здолеў адкрыць дзверы ў будучыню многім пакаленням моладзі. Цяпер як ніколі важна, каб новыя пакаленні былі навучаны клопату аб годнасці чалавека і супольным доме”, - сцвердзіў Святы Айцец.

Каталіцкі ўніверсітэт Найсвяцейшага Сэрца быў заснаваны ў 1921 г. Яго галоўны корпус знаходзіцца ў Мілане. Структуры ўніверсітэта дзейнічаюць таксама ў іншых гарадах Італіі: Брэшыі, Крэмоне, Пьячэнцы і Рыме. Навучальная ўстанова з’яўляецца адной з самых прэстыжных у гэтай краіне.
 

20 верасня 2020, 13:17