Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар прыняў удзел у адкрыцці навуковага форума

Кардынал Пьетра Паралін прыняў удзел у інаўгурацыі “EuroScience Open Forum 2020” – самага важнага міжнароднага навуковага мерапрыемства. Яно праходзіць з 2 па 6 верасня 2020 г. у італьянскім горадзе Трыест.

Дзяржсакратар нагадаў удзельнікам сустрэчы галоўныя прынцыпы вучэння папы Францішка, заклікаючы прымаць па-сапраўднаму этычныя рашэнні, ставячы ў цэнтр дзейнасці і ў якасці галоўнай мэты сваіх навуковых даследаванняў чалавека ва ўсёй яго цэласнасці.

У рамках форума запланавана больш за 150 сустрэч, канферэнцый, выстаў, якія стануць нагодай для дыялогу паміж навукай і тэхналогіямі, грамадствам і палітыкай. У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форума будуць устойлівасць, навакольнае асяроддзе і ахова здароўя, што асабліва актуальна ў кантэксце пандэміі COVID-19.

Мясцовы Касцёл прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы. Арцыбіскуп Трыеста Джампаола Крэпальдзі ў паведамленні з нагоды форума распавёў, што на працягу некалькіх гадоў у дыяцэзіі дзейнічае “Лабараторыя веры і навукі”, ва ўзаемадзеянні з рэгіянальнымі ўладамі ствараецца “Даследчы інстытут па пытаннях этыкі, навукі і тэхналогій у экуменічным кантэксце”.
 

03 верасня 2020, 13:21