Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (REUTERS)

Францішак прыняў новага пасла ЕС пры Святым Пасадзе

28 верасня 2020 г. Папа прыняў даверчыя граматы ў новага пасла Еўрапейскага Саюза пры Святым Пасадзе Аляксандры Валкенбург. Цырымонія прайшла ў Апостальскім палацы Ватыкана.

Валкенбург нарадзілася ў 1970 г. у Нідэрландах. У 1995 г. абараніла доктарскую дысертацыю па эканоміцы ва Універсітэце імя Эразма Ратэрдамскага. На дыпламатычнай службе з 1996 г. Узначальвала Дэпартамент па правах чалавека і палітычных і прававых пытаннях Міністэрства замежных спраў. Да прыезду ў Ватыкан была паслом на Кубе і Ямайцы.

Галандка прадстаўляе Еўрасаюз не толькі ў Апостальскай Сталіцы, але і ў Мальтыйскім ордэне і міжнародных арганізацыях, якія базіруюцца ў Рыме і Сан-Марына.

Аляксандра Валкенбург змяніла на пасадзе прадстаўніка Еўрапейскага Саюза пры Святым Пасадзе польскага дыпламата Яна Тамбіньскага, які прадстаўляў ЕС у Ватыкане ў 2016-2020 гадах.
 

28 верасня 2020, 12:15