Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Вінчэнца Палья Арцыбіскуп Вінчэнца Палья 

Святы Пасад супраць эксплуатацыі тэмы абароны жыцця палітыкамі

Старшыня Папскай акадэміі жыцця перасцярог ад інструменталізацыі тэмы абароны жыцця ў перадвыбарнай барацьбе ў ЗША. Ён лічыць, што гэта можа нанесці вялікую грамадскую шкоду.

“Такія тэмы не могуць служыць “ідэалагічнай зброяй” у такога роду кампаніях”, - падкрэсліў арцыбіскуп Вінчэнца Палья.

Ён нагадаў, што “жыццё – гэта дар, які ідзе ад Бога, і ніхто яго не дасягае сам”. Таму і абарона жыцця – гэта “глабальная тэма”, якая патрабуе комплекснага падыходу.

“Перш за ўсё, хрысціяне не могуць дазволіць, каб абарона жыцця стала мячом для розыгрышу ў палітычных інтарэсах”

, - адзначыў іерарх.

Арцыбіскуп Палья выказаўся за пабудову “новых саюзаў”, якія будуць стаяць над палітычнымі падзеламі. Ён нагадаў, што ўсе людзі добрай волі закліканы прымаць удзел у абароне жыцця і абмеркаванні пытанняў, звязаных з гэтай тэмай.
 

31 жніўня 2020, 11:07