Пошук

Vatican News
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч  

Старшыня ККББ просіць католікаў у Еўропе маліцца за Беларусь

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў у Беларусі просіць Каталіцкі Касцёл у Еўропе маліцца, “каб краіна вярнулася на шлях міру і дыялогу”.

“Мы знаходзімся ў заклапочанасці ўжо доўгі час. Ад выбараў. Не ведаем, што будзе заўтра. Таму я звярнуўся з заклікам да католікаў Беларусі маліцца да Маці Божай, Каралевы Міру. Таксама ўчора на св. Імшы мы маліліся, каб гнеў і пратэсты супакоіліся”, - сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у тэлефоннай размове з SIR, пасля сутычак, якія адбыліся ў Беларусі паміж сілавікамі і дэманстрантамі.

Іерарх заклікаў бакі да дыялогу: “Насілле ніколі не спрыяе вырашэнню праблем. Будучыня асноўваецца толькі з дыялогу”.

Сітуацыю арцыбіскуп Кандрусевіч назваў “сур’ёзнай і складанай”. “Акрамя ўсяго іншага, мы таксама сляпыя. Інтэрнэт не працую некалькі дзён. Наш сайт catholic.by адкрываецца не ўсюды. Сёння мне гэта ўдалося, але лінія слабая. Але не толькі ў нас праблемы з падключэннем. Усе асноўныя парталы недаступныя, таму мы вельмі мала ведаем пра тое, што адбываецца”, - сказаў суразмоўца інфармацыйнага агенцтва італьянскага епіскапату.
 

11 жніўня 2020, 14:19