Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік перадаў Бразіліі партыю медыцынскага абсталявання

Выконваючы волю Святога Айца, Апостальская элемазінарыя перадала партыю медыцынскага абсталявання ў бальніцы Бразіліі – адной з краін, у якой наступствы пандэміі набылі найбольш маштабны характар.

“У гэтыя дні ў Бразілію будуць адпраўлены 18 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх “Draeger” для інтэнсіўнай тэрапіі і 6 партатыўных ультрагукавых сканераў “Fuji”, - гаворыцца ў паведамленні Апостальскай элемазінарыі.

У паведамленні падкрэсліваецца, што такая канкрэтная дапамога стала магчымай “дзякуючы велікадушным намаганням некамерцыйнай асацыяцыі “Надзея” (Hope Onlus), якая, маючы вялікі вопыт гуманітарных праектаў у галіне аховы здароўя і адукацыі, пастаралася здабыць высокатэхналагічнае медыцынскае абсталяванне праз розных ахвярадаўцаў, арганізаваць яго транспартаванне і ўсталяванне ў асобных бальніцах”.

Дапамога Святога Пасаду набывае канкрэтныя рысы дзякуючы падтрымцы мясцовай нунцыятуры і мясцовага Касцёла.

“Як толькі абсталяванне прыбудзе ў Бразілію, яно будзе перададзена ў тыя шпіталі на тэрыторыі краіны, якія вызначыла Апостальская нунцыятура, каб гэты жэст салідарнасці і хрысціянскай любові мог сапраўды дапамагчы самым бедным і патрабуючым людзям”, - заўважаецца ў дакуменце.

Бразілія – адна з краін, якая найбольш моцна пацярпела ў выніку пандэміі каронавіруса. На сённяшні дзень тут налічваецца звыш за 3,3 млн выпадкаў заражэння і амаль 107 тыс. ахвяр хваробы, выкліканай вірусам COVID-19.

Ужо вясной 2020 г. Францішак ахвяраваў амерыканскаму кантыненту апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Тады дапамогу ад Святога Айца атрымалі, апроч Бразіліі, Венесуэла і Гаіці. Акрамя таго, за час пандэміі, па волі Пантыфіка, гуманітарная дапамога ў выглядзе медыцынскага абсталявання была накіравана ў Бангладэш, Украіну, Іспанію, Італію, Камерун, Зімбабвэ і шэраг іншых краін.
 

18 жніўня 2020, 13:28