Пошук

Тэдрас Аданом Гебрэесус. Ілюстрацыйнае фота Тэдрас Аданом Гебрэесус. Ілюстрацыйнае фота 

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падтрымаў Папу

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падтрымаў пазіцыю Святога Айца па барацьбе з пандэміяй каронавіруса. Адмысловае паведамленне ён змясціў у “Твітэры”.

Тэдрас Аданом Гебрэесус пракаментаваў словы Францішка пра тое, што адказ на вірус павінен быць двайным: трэба знайсці лекі ад малога, але жудаснага віруса, які паставіў на калені ўвесь свет, а таксама змагацца з яшчэ большым вірусам – сацыяльнай несправядлівасцю. Папа казаў пра гэта падчас агульнай аўдыенцыі, якая 19 жніўня 2020 г. прайшла ў Ватыкане.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя падкрэсліў, што не можа не пагадзіцца са Святым Айцом. “Пандэмія COVID-19 дэманструе, што мы павінны зрабіць здароўе правам усіх, а не толькі прывілеем нямногіх. Гэта таксама дасць нам магчымасць разам будаваць лепшы, бяспечны і справядлівы свет”, - напісаў Гебрэесус.
 

21 жніўня 2020, 13:06