Пошук

Vatican News
Плаціна на рацэ Ніл Плаціна на рацэ Ніл  (AFP or licensors)

Францішка непакоіць сітуацыя на паўночным усходзе Афрыкі

Папа прызнаўся, што з увагай і заклапочанасцю сочыць за “складанымі перамовамі па Нілу паміж Егіптам, Эфіопіяй і Суданам”.

Францішак заклікаў усе бакі працягваць дыялог, каб рака аб’ядноўвала, а не падзяляла, заўсёды падтрымлівала сяброўства, дабрабыт і братэрства, але ніколі не варожасць, непаразуменне і канфлікт.

“Няхай дыялог, дарагія браты Егіпта, Эфіопіі і Судана, застанецца адзіным сродкам на карысць вашых дарагіх народаў і свету”

, - заклікаў Папа.

Егіпет, Судан і Эфіопія праводзяць перамовы аб будаўніцтве найбуйнейшай у Афрыцы ГЭС “Хыдасэ”, якая стала прадметам спрэчкі паміж трыма краінамі. Каір і Хартум асцерагаюцца, што плаціна на эфіопскай частцы Ніла пазбавіць іх неабходных водных рэсурсаў і гэта балюча ўдарыць па эканоміцы.
 

15 жніўня 2020, 12:52