Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак ахвяраваў сродкі на барацьбу з голадам у Замбіі

Папа ахвяраваў 100 тыс. еўра народу Замбіі праз епіскапат афрыканскай краіны, дзе паводле звестак ААН 2,5 млн чалавек пакутуюць ад хранічнага недаядання.

Нагадаем, што ў ліпені Францішак адправіў праз нунцыятуру ў Лусацы апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, маскі і сродкі гігіены для барацьбы з каронавірусам.

Раней біскуп Джордж Лунгу, які ўзначальвае епіскапат Замбіі, звярнуўся да Святога Айца праз Апостальскага нунцыя, арцыбіскупа Джанфранка Галана з просьбай аб падтрымцы самых патрабуючых, улічваючы крызіс, выкліканы пандэміяй.

“Гэтыя сродкі будуць размеркаваны праз дыяцэзіі сярод найбольш патрабуючых, асабліва тых, хто пацярпеў ад нядаўняй засухі і паводак”

, - паведаміў Генеральны сакратар біскупскай канферэнцыі на сваёй старонцы ў Facebook.

Перададзенае раней медыцынскае абсталяванне, паводле яго слоў, дапамагло выратаваць жыццё шматлікіх людзей.

Пасля доўгай засухі і паводкі ў пачатку 2020 г. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый абвясціла харчовы крызіс у цэнтральнай і паўднёвай Афрыцы, у тым ліку ў Замбіі, дзе каля 20% насельніцтва пакутуе ад голаду. Да гэтага дадаўся крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19.
 

14 жніўня 2020, 13:06