Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

COVID-19: у Іспаніі храмы стануць навучальнай прасторай

Каталіцкія школы ў Іспаніі будуць выкарыстоўваць некаторыя храмы ў якасці навучальнай прасторы ва ўмовах пандэміі. Сітуацыя звязана з недахопам месца ў класах.

Рашэнне было прынята ў выніку рэкамендацый, падрыхтаваных іспанскім Міністэрствам адукацыі па стварэнні меншых груп вучняў у класах для абмежавання кантактаў паміж дзецьмі. У выпадку заражэння невялікай групы вучняў астатнім дзецям давядзецца прайсці 14-дзённы каранцін дома, навучаючыся дыстанцыйна. У выпадку вялікай колькасці інфіцыраваных школа будзе зачынена.

У адпаведнасці з санітарнымі патрабаваннямі, прадстаўленымі іспанскім урадам, перад уваходам у школу будуць мераць тэмпературу цела. Дзеці ад 6 гадоў павінны насіць ахоўную маску і рэгулярна дэзінфіцыраваць рукі.

Міністр адукацыі Ізабэль Селаа заклікала бацькоў адпраўляць дзяцей у школы з верасня, нагадваючы, што ў Іспаніі адукацыя абавязковая.

У храмах частка сакральнай прастора, задзейнічаная ў адукацыйным працэсе, будзе аддзелена ад месца цэлебрацыі заслонай.
 

29 жніўня 2020, 13:40