Пошук

Vatican News
Даліне загінулых. Ілюстрацыйнае фота Даліне загінулых. Ілюстрацыйнае фота 

Ватыкан абверг словы іспанскага прэм’ера аб эксгумацыі Франка

Святы Пасад у аўторак абверг заяву прэм’ер-міністра Пэдра Санчэса, які ў інтэрв’ю італьянскаму “Il Corriere della Sera” заявіў, што яго кабінет атрымаў падтрымку Папы ў пытанні эксгумацыі генерала Франсіска Франка.

У заяве Залы Друку гаворыцца, што з боку Пантыфіка не было ніякіх ініцыятыў па падтрымцы пераносу цела былога іспанскага прэм’ер-міністра з базылікі ў Даліне загінулых, дзе знаходзіцца маўзалей ахвяр грамадзянскай вайны 1936-39 гадоў. Святы Пасад ніколі не выказваўся на тэму эксгумацыі цела Франка.

24 кастрычніка 2019 г. па ініцыятыве Пэдра Санчэса парэшткі генерала былі перанесены на могілкі Мінгарубіа ў Эль-Парда недалёка ад Мадрыда. Палітык распачаў працэдуры ў гэтай справе неўзабаве пасля прысягі свайго першага ўрада ў чэрвені 2018 г.

Прэм’ер-міністр кабінета сацыялістаў сцвярджае, што эксгумацыя і перанясенне цела Франка былі “неабходныя ў сувязі з ініцыяваным генералам у 1936 г. дзяржаўным пераваротам”, што ператварыўся ў грамадзянскую вайну, якая доўжылася да 1939 г. Санчэс падкрэслівае, што прысутнасць парэштак Франка “зневажае памяць” звыш 30 тыс. ахвяр грамадзянскай вайны ў Іспаніі, пахаваных у Даліне загінулых.

Між тым, сям’я генерала адзначыла, што рашэнне прэм’ера было прынята выключна з прычыны рэваншызму і жадання сацыялістаў скарыстацца палітычным капіталам у працяглай спрэчцы аб эксгумацыі Франка.
 

22 ліпеня 2020, 11:43