Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Святы Айцец падтрымаў мірныя рашэнні па Данбасе

Пантыфік ухваліў ініцыятывы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. 26 ліпеня 2020 г., падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі ён запэўніў у малітве за дэмілітарызацыю рэгіёна.

“Я даведаўся, што нядаўна ў Мінску членамі трохбаковай кантактнай групы было прынята рашэнне аб спыненні агню на Данбасе. Дзякую за гэты знак добразычлівасці, накіраваны на аднаўленне жаданага міру ў гэтым спакутаваным рэгіёне, і малюся, каб дасягнутыя рашэнні, нарэшце былі рэалізаваны, у тым ліку і шляхам эфектыўнага працэсу раззбраення і выдалення мін. Гэта адзіны спосаб умацаваць давер і закласці асновы для настолькі неабходнага і доўгачаканага з боку насельніцтва прымірэння”, - сказаў Францішак.
 

26 ліпеня 2020, 13:08