Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Капеланы ў вакзальных капліцах Італіі – цяпер афіцыйна

Італьянскі епіскапат і дзяржаўная чыгунка краіны падпісалі канвенцыю, якая гарантуе прысутнасць капеланаў для душпастырства сярод чыгуначнікаў і вернікаў у вакзальных капліцах.

У дакуменце нагадваецца пра важнасць рэлігійнага, маральнага і выхаваўчага служэння святароў тым, хто працуе на чыгуначным транспарце і падарожнічае ім.

Італьянская чыгунка абавязалася гарантаваць утрыманне храмаў і капліц на чыгуначных аб’ектах і заахвочваць да свабоднага ўдзелу супрацоўнікаў у набажэнствах і рэлігійных мерапрыемствах.

Адзначаецца, што ў цяперашні час на станцыях па ўсёй Італіі размешчана 36 культавых месцаў. Вялікія капліцы знаходзяцца на вакзалах Бары, Балонні, Фларэнцыі, Генуі, Мілана, Неапаля і Рыма.

20 ліпеня 2020, 12:03