Пошук

Vatican News
Катэдра Беззаганнага Зачацця Марыі ў Нагасакі пасля атамнай бамбардзіроўкі Катэдра Беззаганнага Зачацця Марыі ў Нагасакі пасля атамнай бамбардзіроўкі 

Епіскапат Злучаных Штатаў аплаквае ахвяр Хірасімы і Нагасакі

Каталіцкія біскупы ЗША аплакваюць ахвяр ядзернага нападу сваёй краіны на Хірасіму і Нагасакі 75 гадоў таму. Гадавіна бамбардзіроўкі Хірасімы прыпадае на 6 жніўня, а Нагасакі – на 9 жніўня.

Старшыня епіскапату Злучаных Штатаў, арцыбіскуп Хасэ Гомес выступіў з заявай, у якой запэўніў, што разам з японскім народам біскупы аплакваюць нявінных людзей, у якіх забралі жыццё, і яднаюцца з пакаленнямі, якія працягваюць пакутаваць ад трагічных наступстваў нападаў для здароўя і навакольнага асяроддзя.

“У гэты асаблівы момант мы аб’ядноўваем свой голас з папам Францішкам і заклікаем нашых нацыянальных і сусветных лідараў працягваць свае намаганні па забароне зброі масавага знішчэння, якая пагражае існаванню чалавецтва і нашай планеты”, - напісаў арцыбіскуп Гомес.

Ён запрасіў да асабістай прыхільнасці на карысць міру, згодна з запаветам Езуса Хрыста, “узгадваючы пра насілле і несправядлівасць мінулага”. “Давайце заўсёды будзем шукаць міру і альтэрнатыў звароту да вайны для вырашэння спрэчак паміж народамі”, - заклікаў арцыбіскуп Лос-Анджэлеса.
 

31 ліпеня 2020, 13:47