Пошук

Vatican News

Тэлефонныя ватыканска-палестынскія кансультацыі

20 мая 2020 г. адбылася тэлефонная размова Сакратара па сувязях Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера з Генсекам Арганізацыі вызвалення Палестыны, Саібам Эрэкатам.

Палітык пажадаў паведаміць Святому Пасаду аб нядаўніх падзеях на палестынскіх тэрыторыях і аб магчымасці прымянення ў аднабаковым парадку ізраільскага суверэнітэту на частцы гэтых тэрыторый, што ставіць пад пагрозу мірны працэс.

Святы Пасад падкрэслівае, што павага да міжнароднага права і адпаведных рэзалюцый Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з’яўляецца неад’емным элементам пражывання двух народаў у дзвюх дзяржавах у міжнародна прызнаных да 1967 г. межах.

Святы Пасад уважліва сочыць за сітуацыяй і выказвае занепакоенасць любымі далейшымі дзеяннямі, якія маглі б яшчэ больш скампраметаваць дыялог, а таксама спадзяецца на тое, што ізраільцяне і палестынцы пры дапамозе Міжнароднай супольнасці змогуць знайсці магчымасць для новых непасрэдных перамоў на карысць міру ў Святой Зямлі, дарагой для юдэяў, хрысціян і мусульман.
 

20 мая 2020, 13:52