Пошук

Vatican News

Папа выказаў салідарнасць з жахарамі Сан-Паўлу

Святы Айцец выказаў духоўную блізкасць Касцёлу ў Бразіліі і ўсім жыхарам паўднёваамерыканскай краіны, якія перажываюць сур’ёзныя наступствы пандэміі.

У суботу 9 мая Францішак звязаўся па тэлефоне з арцыбіскупам-мітрапалітам Сан-Паўлу, кардыналам Адылію Пэдру Шэрэрам, каб выказаць глыбокую занепакоенасць ростам колькасці хворых і памерлых у яго архідыяцэзіі па прычыне пандэміі каронавіруснай інфекцыі.

Па словах кардынала, Папа распытаў яго пра сітуацыю ў Сан-Паўлу і асабліва пра становішча бедных, якіх вельмі шмат у сталічных прыгарадах; у гэтых людзей не заўсёды ёсць дом або ўмовы для рэалізацыі санітарных мер супраць заражэння COVID-19. Францішак выказаў блізкасць і салідарнасць усяму насельніцтву, запэўніўшы ў сваёй малітоўнай памяці.

11 мая 2020, 12:15