Пошук

Vatican News

COMECE: інтэграцыя павінна пашырацца, інакш ЕС разваліцца

Салідарнасць адыгрывае ключавую ролю ў пераадоленні крызісу, выкліканага пандэміяй коронавіруса ў Еўропе, - падкрэсліў старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE).

“Усё залежыць ад таго, ці магчымая салідарнасць у Еўропе”, - заўважыў кардынал Жан-Клод Олерыш у інтэрв’ю французскаму “La Croix” і нідэрландскаму „Nederlands Dagblad”. Іерарх дадаў, што менавіта салідарнасць дазволіць супольнасці лягчэй выйсці з крызісу.

“У адваротным выпадку разрыў паміж багатымі і беднымі краінамі пашырыцца, што аслабіць Еўропу”, - лічыць арцыбіскуп Люксембурга.

У пачатку крызісу Еўропа адсутнічала, краіны-члены думалі толькі пра сябе і закрылі свае межы, у выніку чаго імідж Еўропы значна пацярпеў; крызіс паказаў, што інтэграцыя павінна прагрэсіраваць, інакш ЕС разваліцца

, - звярнуў увагу старшыня COMECE.

На яго думку, не ўсё ў сферы аховы здароўя трэба падпарадкаваць адзіным еўрапейскім правілам, але трэба пераканацца, што ў выпадку крызісу Еўропа можа “правільна рэагаваць”. “У рэшце рэшт, мы ведаем, што цяперашняя катастрофа не будзе апошняй”, - папярэдзіў кардынал.

Кардынал Олерыш падкрэсліў, што ў будучыні стануць неабходнымі “экалагічныя” рашэнні, і эканоміку нельга больш умацоўваць так, як гэта было раней. У той жа час варта памятаць пра сацыяльны аспект. Калі людзі страцяць працу з прычыны экалагічных рашэнняў, яны выступаюць супраць дзеянняў па ахове навакольнага асяроддзя. Аднак, што б ні адбылося, агульнае дабро трэба абараняць. Калі ёсць адвага і канцэпцыя, можна рухацца наперад на абодвух франтах”, - перакананы арцыбіскуп Люксембурга і старшыня Камісіі Біскупскіх Канферэнцый краін Еўрасаюза.

28 мая 2020, 12:50