Пошук

Vatican News

Пантыфік заклікаў маліцца за навяртанне мафіёзі і ліхвяроў

Францішак ва ўступе да ранішняй літургіі заклікаў маліцца за людзей, якія выкарыстоўваюць крызіс, выкліканы пандэміяй коронавіруса, для ўласнай выгады.

“Давайце сёння памолімся за людзей, якія падчас гэтай пандэміі нажываюцца на тых, хто знаходзіцца ў нястачы – выкарыстоўваюць патрэбы іншых і прадаюць іх: за мафіёзі, ліхвяроў і многіх іншых. Няхай Пан кране іх сэрцы і навярне іх”, - заклікаў Папа 8 красавіка 2020 г.

Цэлебрацыя завяршылася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту і Эўхарыстычным благаслаўленнем. Пантыфік заахвоціў тых, хто сачыў за прамой трансляцыяй літургіі праз СМІ, да прыняцця св. Камуніі духоўным чынам.

08 красавіка 2020, 11:20