Пошук

1585322547680.JPG

Папа моліцца за тых, хто адчувае фінансавыя наступствы пандэміі

28 сакавіка 2020 г., падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме святой Марты Папа маліўся за людзей, якія адчуваюць фінансавыя наступствы цяперашняга крызісу, звязанага з пандэміяй.

Ва ўступе да літургіі Францішак спасылаўся на сігналы аб складанай эканамічнай сітуацыі ў розных частках свету, што стала следствам хуткага распаўсюджвання коронавіруса.

“У апошнія дні ў некаторых частках свету назіраюцца наступствы пандэміі. Адзін з іх – голад. Мы назіраем галодных людзей таму, што яны не могуць працаваць, у іх няма пастаяннай працы і па прычыне многіх іншых абставін. Мы ўжо пачынаем бачыць тое “пасля”, якое прыйдзе пазней, але пачынаецца ўжо зараз. Мы молімся за сем’і, якія ў выніку пандэміі пачынаюць адчуваць патрэбу”, - падзяліўся сваімі думкамі Францішак.

Навіна ў фармаце аўдыё
28 сакавіка 2020, 12:19