Пошук

Vatican News

Францішка непакоіць абвастрэнне сітуацыі ў Сірыі

Пантыфік ухваліў дзейнасць арганізацый, якія дапамагаюць сірыйскім бежанцам. Словы падтрымкі прагучалі 8 сакавіка 2020 г. падчас нядзельнай сустрэчы з вернікамі.

“Вітаю асацыяцыі і групы, якія ўдзельнічаюць у руху салідарнасці з сірыйскім народам, асабліва з жыхарамі горада Ідліб і паўночнага захаду Сірыі, вымушанымі ўцякаць ад нядаўніх падзей, звязаных з вайной. Абнаўляю сваю вялікую асцярогу і мой боль з нагоды бесчалавечнага становішча гэтых безабаронных людзей, сярод якіх шматлікія дзеці, што рызыкуюць сваім жыццём. Мы не павінны ігнараваць гэты гуманітарны крызіс, але ставіць яго вышэй за іншыя інтарэсы”, - сказаў Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі”.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 сакавіка 2020, 12:31