Пошук

Vatican News

Святы Айцец падтрымаў намаганні ў барацьбе з каронавірусам

Францішак салідарны з людзьмі, якія пацярпелі ад каронавіруса, і з тымі, хто аказвае хворым дапамогу і імкнецца спыніць эпідэмію.

“Хачу зноў выказаць маю блізкасць хворым на каронавірус, медыцынскім работнікам, якія іх лечаць, грамадзянскім уладам і ўсім, хто прыкладае намаганні, каб дапамагчы пацыентам і спыніць распаўсюджванне хваробы”, - сказаў Святы Айцец 26 лютага 2020 г., падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса ў Італіі, Святы Пасад прыняў рашэнне аб пераносе мерапрыемстваў, арганізаваных у закрытых месцах і са значнай прысутнасцю людзей. У самім Ватыкане прыняты адпаведныя меры санітарнай бяспекі, хоць да гэтага часу ніводнага выпадку захворвання выяўлена не было.

Навіна ў фармаце аўдыё
26 лютага 2020, 11:22