Пошук

011072_26052014.jpg

Папу ўзнагародзілі за развіццё яўрэйска-хрысціянскага сяброўства

Францішку ўручылі залаты знак “Vision-Avard 2020” у знак прызнання яго заслуг для яўрэйска-хрысціянскага сяброўства.

Узнагароджанне адбылося ў Ватыкане 14 лютага 2020 г. падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса. “Vision-Avard” уручаецца раз у год дзвюм асобам – яўрэйскага і не-яўрэйскага паходжання, – якія выступаюць за “больш аб’яднаны свет, свабодны ад антысемітызму”.

Машэ Кантар, старшыня Яўрэйскага кангрэса, падкрэсліў, што Папа вельмі прыхільны да захавання памяці аб Халакосце, пацвярджэннем чаго стала, між іншым, накіраванне дэлегацыі Святога Пасаду на 5-ы Сусветны форум памяці Халакоста, які адбыўся ў канцы студзеня ў Іерусаліме. Паводле Кантара, Францішак падзяляе меркаванне, што ў будучыні такія сустрэчы таксама павінны быць прысвечаны этычным і маральным выклікам сучаснасці. Сярод такога роду праблем ён адзначыў нянавісць, экстрэмізм, міграцыйную праблему, недахопы ў адукацыі і рост няроўнасці ў свеце.

Паведамляючы пра падзею, нямецкае каталіцкае агенцтва KNA, нагадала, што Францішак прымаў дэлегацыю Еўрапейскага яўрэйскага кангрэса ў Ватыкане ў 2017 г. і паабяцаў больш цеснае супрацоўніцтва з арганізацыяй, якая аб’ядноўвае 42 яўрэйскія супольнасці ў Еўропе з прыблізна 2,5 мільёнамі членаў. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Бруселі.

Навіна ў фармаце аўдыё
19 лютага 2020, 12:14