Пошук

Vatican News

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Малі

13 лютага 2020 г. Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Малі Ібрагіма Бубакара Кейта. Пазней палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас перамоў у Дзяржсакратарыяце, якія праходзілі ў сардэчнай атмасферы, былі адзначаны добрыя двухбаковыя адносіны. Увага звярталася на ўнутраную сітуацыю ў Малі, у прыватнасці, на гуманітарныя пытанні і праблему бяспекі, пагрозу распаўсюджвання рэлігійнага радыкалізму і тэрарызму. Гаворка ішла і пра рэгіянальную і міжнародную праблематыку, уключаючы ўзмацненне харчовай бяспекі ў рэгіёне Сахель, з’яву міграцыі і падтрыманне міру на захадзе Афрыкі.

Навіна ў фармаце аўдыё
13 лютага 2020, 12:02