Пошук

Vatican News

Спачуванні Папы пасля катастрофы ўкраінскага самалёта

Пантыфік спачувае ўкраінскаму народу ў сувязі з авіякатастрофай: пад Тэгеранам раніцай 8 студзеня 2019 г. разбіўся самалёт авіякампаніі “МАУ”, які вылецеў у Кіеў. 176 чалавек загінулі.

“З глыбокім смуткам успрымаючы катастрофу пасажырскага самалёта Міжнародных Авіяліній Украіны каля Тэгерана, Святы Айцец Францішак давярае душы загінулых міласэрнай любові Усемагутнага і дасылае спачуванні родным і блізкім тых, хто страціў сваё жыццё. Усім, хто пацярпеў у гэтай катастрофе, Яго Святасць жадае Божага благаслаўлення сілы і міру”, - гаворыцца ў тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Міністэрства замежных спраў Украіны назвала асноўную версію крушэння Boeing-737. Следства лічыць, што самалёт разбіўся па тэхнічных прычынах – у выніку аварыі рухавіка.

Навіна ў фармаце аўдыё
08 студзеня 2020, 12:34