Пошук

Vatican News
Францішак і Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве Францішак і Ахмед Эль Таеб падчас падпісання Дэкларацыі аб братэрстве  (ANSA)

Папа і Імам прапануюць Сусветны дзень чалавечага братэрства

Папа і Вялікі імам Аль-Азхар прапанавалі ААН абвясціць 4 лютага Сусветным днём чалавечага братэрства. Іх сумесная просьба была перададзена Антоніа Гутьерэсу – генеральнаму сакратару Арганізацыі.

Спецыяльна для гэтага ў Нью-Ёрк адправіліся члены Камітэта па ажыццяўленні “Дэкларацыі аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”, падпісанай Францішкам і Ахмедам Эль Таебам 4 лютага 2019 г. у Абу-Дабі.

У сумеснай заяве таксама гучыць запрашэнне да ААН далучыцца да арганізацыі разам з Святым Пасадам і Універсітэтам Аль-Азхар сусветнага саміту на тэму ўсеагульнага братэрства.

Генеральны сакратар выказаў гатоўнасць паўдзельнічаць у гэтай ініцыятыве і прызначыў Адаму Дыенга, спецыяльнага саветніка па супрацьдзеянні гвалту і прадухіленню генацыду, прадстаўніком ААН па супрацоўніцтве з Камітэтам, у склад якога ўваходзяць хрысціяне, мусульмане і юдэі.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 снежня 2019, 12:20