Пошук

Vatican News
Месца тэракту ў Магадышы Месца тэракту ў Магадышы  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за ахвяр тэракту ў Самалі

Святы Айцец запэўніў у малітве за ахвяр тэракту ў Самалі. Адмысловы зварот ён зрабіў на заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 29 снежня прайшла ў Ватыкане.

“Будзем прасіць Пана за ахвяр жудаснага тэрарыстычнага нападу, які здарыўся ўчора ў Магадышы, у Самалі, дзе падчас выбуху аўтабомбы былі забіты больш за 70 чалавек. Выказваю блізкасць да ўсіх членаў іх сем’яў і тых, хто аплаквае іх гібель”, - сказаў Папа.

Тэракт адбыўся 28 снежня 2019 г. На адной з ажыўленых вуліц самалійскай сталіцы ўзарваўся замініраваны аўтамабіль. Сярод ахвяр трагедыі як звычайныя грамадзяне, так і супрацоўнікі мясцовай паліцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 снежня 2019, 12:35