Пошук

Vatican News
Пульт аргана базылікі св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота Пульт аргана базылікі св. Пятра. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад правядзе міжнародны музычны форум

Святы Пасад правядзе III Міжнародную канферэнцыю “Касцёл, музыка, выканаўцы: неабходны дыялог”. Яна будзе праходзіць у Ватыкане 7-9 лістапада 2019 г.

Тэмы для дакладаў і дыскусій абраны вельмі розныя: ад інструментаў у кампанаванні сакральнай музыкі і кампазіцыйных стыляў да імправізацыі, вакальнасці і погляду на міжкультурнасць. Аб гэтым паведамляецца на сайце Папскай рады па культуры, галоўнага арганізатара форума.

Геаграфія ўдзельнікаў вельмі шырокая. Яны паразмаўляюць пра ўзаемасувязь музыкі і сакральнага; мову кампазітара; выкарыстанне голасу; сучасную інтэрпрэтацыю старажытнай касцёльнай музыкі; песні, музыку і танцы ў тэкстах монатэістычных рэлігій у міжземнаморскім рэгіёне; інкультурацыю ў паўднёваамерыканскім варыянце.

У рамках музычнага сходу пройдуць два майстар-класы, прысвечаныя арганнай імправізацыі і музычнай інтэрпрэтацыі, адбудуцца Нешпары ў Сікстынскай капэле. Увянчае форум сустрэча са Святым Айцом.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 лістапада 2019, 14:33