Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Святы Пасад непакоіць ізраільска-палестынскі крызіс

Святы Пасад занепакоены сітуацыяй вакол ізраільска-палестынскага мірнага працэсу. 20 лістапада 2019 г. было апублікавана адмысловае паведамленне Залы Друку.

“У кантэксце нядаўніх рашэнняў, якія могуць пагражаць будучыні ізраільска-палестынскага мірнага працэсу, а таксама і без таго нетрывалай рэгіянальнай стабільнасці, Святы Пасад паўтарае сваю пазіцыю двухдзяржаўнага рашэння для двух народаў, як адзінага спосабу дасягнуць поўнага вырашэння гэтага спрадвечнага канфлікту. Святы Пасад падтрымлівае права Дзяржавы Ізраіль жыць у міры і бяспецы ў межах, прызнаных міжнароднай супольнасцю, і падтрымлівае тое ж права палестынскага народа, якое павінна быць прызнана, паважана і рэалізавана”, - гаворыцца ў заяве.

“Святы Пасад жадае, каб абодва бакі, ведучы непасрэдныя перамовы пры падтрымцы міжнароднай супольнасці і ў адпаведнасці з рэзалюцыямі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, маглі знайсці справядлівы кампраміс, які ўлічвае законныя памкненні абодвух народаў”, - адзначаецца ў афіцыйным тэксце.

Навіна ў фармаце аўдыё
20 лістапада 2019, 14:14