Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа ў Тайландзе: літургічнае адзенне з “тайскай ідэнтычнасцю”

Літургічнае адзенне Папы падчас яго візіту ў Бангкок адлюструе “тайскую ідэнтычнасць”. Яно было выканана сёстрамі-місіянеркамі з тайскага шоўку і ўпрыгожана вышыўкай з традыцыйнымі матывамі.

Аб гэтым паведаміла 5 лістапада 2019 г. прэс-служба Канферэнцыі Біскупаў Тайланда. Арнаты для 200 святароў шылі 12 сясцёр, працуючы па 10 гадзін у дзень.

Развіццё “тайскай ідэнтычнасці” было абвешчана часткай афіцыйнай палітыкі Бангкока пасля ваеннага перавароту 2014 г. Яе працягвае і новы ўрад пасля сёлетніх выбараў. Прэм’ер-міністрам з’яўляецца былы лідар дзяржаўнага перавароту і шматгадовы кіраўнік хунты генерал Прают Чан-о-ча.

Гэта будзе другі візіт Францішка ў азіяцкія краіны. З Рыма 19 лістапада 2019 г. ён паляціць у Тайланд. 20-23 лістапада ён правядзе ў Бангкоку, а потым адляціць у Японію. У Рым ён вернецца 26 лістапада.

Нагодай для папскага візіту ў Тайланд стала 350-годдзе існавання Каталіцкага Касцёла ў каралеўстве. З 69 мільёнаў мясцовых жыхароў толькі 300 тыс. з’яўляюцца католікамі. У Бангкок збіраюцца прыехаць таксама вернікі з суседніх Лаоса і Камбоджы.

Навіна ў фармаце аўдыё
06 лістапада 2019, 14:11