Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Пантыфік салідарны з эфіопскімі праваслаўнымі

3 лістапада 2019 г., падчас сустрэчы з вернікамі на “Анёл Панскі”, Францішак выказаў салідарнасць з праваслаўнымі Эфіопіі, якія пратэстуюць супраць частых падпалаў храмаў і нападаў на парафіян.

“Мяне засмучае насілле, з якім сутыкаюцца хрысціяне Эфіопскай Праваслаўнай Царквы. Выказваю сваю блізкасць да гэтай дарагой Царквы і яе Патрыярха, паважанага брата Абуны Маціяса, і прашу вас маліцца за ўсіх ахвяр насілля на гэтай зямлі”, - звярнуўся Папа да прысутных на плошчы св. Пятра.

Дзясяткі тысяч эфіопскіх хрысціян пратэстуюць у сталіцы і на поўначы краіны ў сувязі з нарастаючым пераследам. З ліпеня 2018 г., пасля змены ўлады ў краіне, 30 храмаў, пераважна праваслаўных, падвергліся нападам, 18 былі спалены дашчэнту, амаль 100 вернікаў былі забітыя.

Эфіопія лічыцца адной з самых старажытных з існуючых цяпер хрысціянскіх дзяржаў. Сёння там каля 45% насельніцтва складаюць вернікі Эфіопскай Праваслаўнай Царквы, якая адносіцца да старажытных дахалкідонскіх супольнасцей.

Навіна ў фармаце аўдыё
03 лістапада 2019, 12:13