Пошук

Vatican News

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Анголы

Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Ангола Жуана Мануэля Гонсалвеша Лорэнсу. Сустрэча прайшла 12 лістапада 2019 г. у Ватыкане.

Падчас размовы былі адзначаны добрыя адносіны паміж Апостальскай Сталіцай і Анголай і каштоўны ўклад Каталіцкага Касцёла ў шматлікіх сферах грамадства. Асаблівая ўвага была звернута на некаторыя аспекты двухбаковага пагаднення, падпісанага ў Ватыкане 13 верасня 2019 г. Гаворка ішла і пра сітуацыю ў краіне з асаблівай увагай да намаганняў, накіраваных на развіццё і падтрыманне міру ў грамадстве.

Пасля папскай аўдыенцыі адбылася сустрэча мансеньёра Міраслава Станіслава Вахоўскага, падсакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, з Міністрам замежных спраў Анголы Мануэлем Дамінгасам Аўгустам.

Вераснёўскім двухбаковым пагадненнем, у прыватнасці, прызнаецца юрыдычны статус Касцёла і яго структур у Анголе, свабоднае выкананне Касцёлам апостальскай місіі і яго адмысловы ўклад у розных сферах грамадскага жыцця. Абодва бакі, захоўваючы сваю незалежнасць і аўтаномію, пацвердзілі гатоўнасць да супрацоўніцтва на карысць духоўнага і матэрыяльнага дабрабыту чалавека і агульнага дабра.

Навіна ў фармаце аўдыё
12 лістапада 2019, 14:16