Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Візіт Папы ў Японію: японцы знаёмяцца з Каталіцкім Касцёлам

Перад папскім візітам у Японію жыхары гэтай краіны знаёмяцца з Францішкам і Каталіцкім Касцёлам. Лекцыі, выставы і канцэрты ладзяцца па ўсёй краіне. Рыхтуюцца і ў мясцовых каталіцкіх парафіях.

Японія не з’яўляецца хрысціянскай краінай. Для 99% японцаў Папа і Касцёл – абстрактныя паняцці. Яны выхоўваюцца ў традыцыях сінтаістычных вераванняў, а пахавальныя абрады праводзяць у адпаведнасці з вераваннямі розных галін будызму.

Хрысціянства ўспрымаецца звычайным японцам у якасці замежнай рэлігіі. Усе хрысціяне – католікі, праваслаўныя і самыя шматлікія пратэстанты, – складаюць менш за 1% у 126-мільённым грамадстве. Гэта значна менш, чым паслядоўнікаў ісламу, якія складаюць 5% насельніцтва краіны.

Хрысціянства атаясамліваецца ў японцаў з касцёльнымі дзіцячымі садкамі, школамі і ўніверсітэтамі, якія маюць добрую рэпутацыю. Аднак у многіх каталіцкіх дзіцячых садках і школах часта няма ніводнага дзіцяці з каталіцкай сям’і.

Навіну пра лістападаўскі візіт Пантыфіка японскія СМІ прадставілі як адну з міжнародных. Пішучы пра гэта, медыя тлумачаць, хто такі Папа, як яго называюць і якую функцыю ён выконвае. Такое тлумачэнне патрэбна і многім японскім вернікам, якія сталі католікамі ўжо ў дарослым узросце і не выхоўваліся ў хрысціянскай традыцыі.

Навіна ў фармаце аўдыё
14 кастрычніка 2019, 13:14