Пошук

Vatican News

Святы Айцец прыняў старшыню Еўрапейскага савета

5 кастрычніка 2019 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане старшыню Еўрапейскага савета Дональда Туска. Палітык сустрэўся таксама з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.

Падчас шчырых перамоў падкрэсліваліся добрыя двухбаковыя адносіны і ўклад, які Касцёл зрабіў і жадае працягваць рабіць на карысць будавання Еўропы, больш салідарнай, мірнай і паважлівай да тоеснасці народаў, якія яе складаюць.

Бакі абмеркавалі некаторыя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага характару, з асаблівай увагай да будучай структуры Еўрапейскага Саюза і міграцыі, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.
 

05 кастрычніка 2019, 13:21