Пошук

Vatican News
Стэнд Святога Пасаду на Frankfurter Buchmesse Стэнд Святога Пасаду на Frankfurter Buchmesse 

Святы Пасад на Frankfurter Buchmesse

Ватыканскае выдавецтва і ў гэтым годзе прысутнічае на Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе, якая распачалася 16 кастрычніка 2019 г. у нямецкім горадзе.

Удзел у форуме, гэта не толькі магчымасць прэзентаваць самую новую літаратурную прадукцыю і будучыя выдавецкія праекты, але і сустрэцца з выдаўцамі з усяго свету з мэтай падтрымаць распаўсюджванне вучэння Святога Айца і паспрыяць развіццю выдавецкай вытворчасці Святога Пасаду, - гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па камунікацыі.

Frankfurter Buchmesse – гэта найбуйнейшы кніжны кірмаш у свеце. Ён праходзіць у Франкфурце штогод, у сярэдзіне кастрычніка. Гэта месца, дзе можна азнаёміцца з навінкамі і даведацца аб тэндэнцыях кнігавыдавецкага рынку ў цэлым.

Навіна ў фармаце аўдыё
16 кастрычніка 2019, 15:06