Cerca

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад у АБСЕ пра сувязь экалогіі з бяспекай грамадства

Дэлегацыя Святога Пасаду выступіла з заявай на заключным пасяджэнні 27-га Эканамічнага і Экалагічнага форуму АБСЕ, які праходзіў 11-13 верасня 2019 г. У Празе.

Сярод мноства тэм, якія абмяркоўваліся на сустрэчы, ватыканскі бок звярнуў увагу на дзве: навакольнае асяроддзе і належнае кіраванне рэгіянальнай бяспекай.

Было падкрэслена, што многія экалагічныя праблемы, асабліва ў Еўропе, могуць быць вырашаны эфектыўна толькі пры цесным міжнародным супрацоўніцтве, цесна звязаным з рэгіянальнай бяспекай.

Папа Францішак заўважае сувязь экалогіі з дабрабытам і бяспекай грамадства: экалагічныя праблемы нельга аддзяліць ад сур’ёзных сацыяльных і эканамічных наступстваў дэградацыі навакольнага асяроддзя, паколькі чалавечае і прыроднае асяроддзі пагаршаюцца ўзаемазвязана.

У дадатак да эканамічнай і лічбава-тэхналагічнай складаючай добрага кіравання, дэлегацыя Святога Пасаду звярнула ўвагу на асаблівасці і ўзаемасувязь паміж добрым кіраваннем, энергетычнай бяспекай і энергетычным дыялогам.

Святы Пасад лічыць, што добраму і справядліваму эканамічнаму росту, уключаючы павышэнне ўзаемадзеяння эканамічнага сектара з лічбавымі тэхналогіямі, – перашкаджае адсутнасць належнага дзяржаўнага і карпаратыўнага кіравання. Яшчэ большую шкоду наносіць карупцыя, якая актыўна нішчыць патэнцыял для росту. Тут можа дапамагчы добрае кіраванне дзяржаўнымі фінансамі, узаемадзеянне з прыватным сектарам у прасоўванні добрага кіравання, а таксама развіццё перадавых практык грамадскай і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. Карацей кажучы, прававыя палажэнні і механізмы недастатковыя: неабходна прасоўваць “культуру цэласнасці”.

Добрае кіраванне, адзначыла ватыканская дэлегацыя на форуме АБСЕ, – гэта не толькі празрыстасць і падсправаздачнасць, але і імкненне стварыць аснову, дзе ў эканамічнай і экалагічнай галінах паважаюцца агульнае дабро і чалавечая годнасць.

Навіна ў фармаце аўдыё
18 верасня 2019, 14:44