Cerca

Vatican News
Новы імператар Японіі Нарухіта Новы імператар Японіі Нарухіта  (AFP or licensors)

Пантыфік прызначыў пасланніка на інтранізацыю імператара Японіі

Папа прызначыў кардынала Франчэска Монтэрызі, архіпрэзбітэра-эмерыта папскай базылікі св. Паўла за Мурамі, сваім спецыяльным пасланнікам на інтранізацыю імператара Японіі Нарухіта.

Цырымонія пройдзе ў кастрычніку ў Токіо. Улады краіны запрасілі на яе прадстаўнікоў 195 краін.

У Японіі пачынаецца эпоха праўлення новага манарха Нарухіта, старэйшага сына былога імператара Акіхіта, які яшчэ ў 2016 г. выказаў жаданне адрачыся ад прастолу па стане здароўя. Праз год Японія прыняла заканадаўства, што дазволіла яму гэта зрабіць. Акіхіта сышоў 30 красавіка 2019 г., і гэта першы такі выпадак у гісторыі японскай манархіі за апошнія дзвесце гадоў.

Раніцай 1 мая 59-гадовы Нарухіта ўспадкаваў традыцыйныя імператарскія рэгаліі. Афіцыйная інаўгурацыя Сокуірэй-Сэйдэн-но-Гі пройдзе 22 кастрычніка 2019 г. Падчас цырымоніі новы імператар аб’явіць аб сваім усшэсці на трон народу Японіі і ўсяму свету.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 жніўня 2019, 12:01