Cerca

Vatican News
Пэдра Санчэс Пэдра Санчэс  (AFP or licensors)

Касцёл у Іспаніі і сацыялісты: дэбаты вакол лёсу Канкардату

Дзеючы прэм’ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс, кандыдат на ўсеагульных выбарах 2020 г., не ўключыў у сваю перадвыбарную праграму пытанне перагляду Канкардату паміж Іспаніяй і Святым Пасадам.

Адметна тое, што гэта было адным з галоўных абяцанняў палітыка ў 2014 г., калі ён узначаліў кіруючую Сацыялістычную працоўную партыю Іспаніі (PSOE). У 2017 г. Санчэс абяцаў дэнансаваць дагавор, падпісаны Іспаніяй і Святым Пасадам яшчэ ў 1979 г., які вызначае юрыдычны статус Каталіцкага Касцёла ў краіне.

З таго часу, як Сацыялістычная працоўная партыя Іспаніі прыйшла да ўлады, Каталіцкі Касцёл у краіне ўжо падвергся шматлікім нападкам. Між іншым, Санчэс заявіў, што хоча абскардзіць “аб’екты агульнага карыстання”, прыналежныя Касцёлу згодна з “Франкісцкім іпатэчным Законам”, рэфармаваным уладамі ў 1998 г. і дзейсным да 2015 г. Гэтае пытанне абмяркоўвала таксама віцэ-прэм’ер Іспаніі Кармэн Кальва з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы кардыналам Пьетра Паралінам падчас іх сустрэчы 29 кастрычніка 2018 г. у Ватыкане.

Улады Іспаніі пачалі складаць пералік аб’ектаў нерухомай маёмасці агульнага карыстання, зарэгістраваных мясцовым Касцёлам, колькасць якіх можа дасягнуць каля 3 тыс. Са свайго боку Каталіцкі Касцёл заяўляе аб гатоўнасці ўзгадніць з дзяржаўным кіраўніцтвам Іспаніі адпаведны спіс аб’ектаў.

Навіна ў фармаце аўдыё
23 жніўня 2019, 12:38