Cerca

Vatican News
Разбураны цэнтр утрымання мігрантаў каля Трыпалі Разбураны цэнтр утрымання мігрантаў каля Трыпалі  (ANSA)

Францішак асудзіў авіяўдар па лагеры бежанцаў у Лівіі

Папа асудзіў авіяўдар па лагеры бежанцаў у Лівіі, у выніку якога 56 чалавек загінулі і 130 атрымалі раненні. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 7 ліпеня 2019 г. пасля малітвы “Анёл Панскі”.

“Хоць ужо мінула некалькі дзён, заклікаю маліцца за бедных бяззбройных людзей, забітых і параненых у ходзе авіяўдару па цэнтры ўтрымання мігрантаў у Лівіі. Міжнародная супольнасць не можа мірыцца з такімі сур’ёзнымі фактамі”, - падкрэсліў Пантыфік.

“Я малюся за ахвяр: няхай Бог супакою, прыме да сябе загінулых і падтрымае параненых. Спадзяюся, што гуманітарныя калідоры для найбольш патрабуючых мігрантаў будуць арганізаваны шырока і ўзгоднена. Памятаю таксама пра ўсіх ахвяр кровапраліцця, якое мела месца нядаўна ў Афганістане, Малі, Буркіна-Фасо і Нігеры”, - дадаў ён.

Авіяўдар па лагеры бежанцаў у раёне Таджура пад лівійскім Трыпалі здарыўся 2 ліпеня 2019 г. Тут праходзілі баявыя дзеянні паміж сіламі прызнанага ААН Ураду нацыянальнага адзінства і самаабвешчанай Лівійскай нацыянальнай арміяй. Абодва бакі адмаўляюць сваю адказнасць за напад.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 ліпеня 2019, 12:09