Cerca

Vatican News
Кардынал Джанфранка Равазі Кардынал Джанфранка Равазі 

Ватыканскі кардынал разважае пра стан сучаснага свету

Большасць сучаснага грамадства не зацікаўлена ў пошуку каштоўнасцей. Да гэтага павінны стымуляваць рэлігія і культура. Так лічыць кардынал Джанфранка Равазі, старшыня Папскай рады па культуры.

Іерарх даў шырокае інтэрв’ю штодзённай італьянскай газеце Corriere della Sera, у якім паразважаў пра стан сучаснага свету.

Ён звярнуў увагу на неабходнасць “здабываць знакі надзеі спад абломкаў нашага часу”. Папярэдзіў, што гэта не абломкі вайны, сярод якіх ён прыйшоў у свет у 1942 г. Сёння мы далёкія ад той эпіфаніі зла. “Мы, хутчэй, маем справу з усюдыісным пылам павярхоўнасці, банальнасці, вульгарнасці і глупства”, - лічыць іерарх.

На яго думку, у такіх умовах важная роля меншасці. Яна не можа абвясціць адкрытую барацьбу, таму што прайграе з пераважнай большасцю, але павінна стымуляваць і джаліць. Такую ролю адыгрывае сёння Францішак. Папа зразумеў, што з сучасным чалавекам трэба размаўляць простымі сказамі, слоганамі, лозунгамі і вобразамі. Кардынал Равазі нагадаў, што гэтым карыстаўся і сам Езус.

Іерарх спаслаўся на праблему педафіліі. Ён нагадаў, што ўжо Бэнэдыкт XVI зрабіў важныя крокі ў напрамку барацьбы з чумой. Францішак працягвае гэта. Але трэба памятаць, заўважыў італьянскі кардынал, што хрысціянства жыве не ў міфічным і містычным свеце, але ўкараняецца ў грунт гісторыі. Гэта гістарычная, а значыць, і цялесная рэлігія. У той жа час, аднак, у ёй прысутнічае Бог, сіла Святога Духа, Які з’яўляецца ачышчэннем.

Навіна ў фармаце аўдыё
07 чэрвеня 2019, 14:10