Cerca

Vatican News
Фрагмент Ватыканскіх садоў. Ілюстрацыйнае фота Фрагмент Ватыканскіх садоў. Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад прыме ўдзел у Міжнароднай выставе садаводства

Святы Пасад прыме ўдзел у Міжнароднай выставе садаводства. Яна будзе праходзіць з 28 красавіка па 7 кастрычніка 2019 г. у Пекіне, з удзелам 86 краін і 24 міжнародных арганізацый.

Старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі паведаміў, што прэзентацыя ватыканскага павільёну пройдзе на наступным тыдні ў рамках адмысловай прэс-канферэнцыі ў Зале Друку. Ватыканская дыкастэрыя, якую ўзначальвае іерарх, таксама адказвае за ўдзел Святога Пасаду ў сёлетняй Венецыянскай біенале.

Пекінская выстава з’яўляецца платформай для дэманстрацыі самых новых дасягненняў у сферы садаводства, турыстычных рэсурсаў і сельскай гаспадаркі.

Навіна ў фармаце аўдыё
11 красавіка 2019, 14:20