Пошук

Vatican News
Кардынал Тарксан з папам Францішкам Кардынал Тарксан з папам Францішкам  (Vatican Media)

У Ватыкане будуць размаўляць пра ўстойлівае развіццё

Святы Пасад анансаваў міжнародную канферэнцыю на тэму “Рэлігіі і мэты ўстойлівага развіцця – пачуць крык зямлі і бедных”, якая пройдзе ў Ватыкане 7-9 сакавіка 2019 г.

Для вырашэння складанай праблемы ўстойлівага развіцця патрэбны шматузроўневы падыход і выкарыстанне культурнага багацця розных народаў, падкрэсліў кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Рэлігіі з’яўляюцца ключавымі гульцамі ў плане развіцця, падкрэсліў іерарх на спецыяльнай прэс-канферэнцыі. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра важную ролю ў забеспячэнні адукацыі, краевугольным камені грамадзянскай супольнасці. Касцёлу па-ранейшаму належаць 50% усіх навучальных устаноў у краінах Афрыкі. Рэлігійныя людзі з’яўляюцца чацвёртай па велічыні інвестыцыйнай супольнасцю, гарантуючы каля 12% ад агульнага аб’ёму капітальных укладанняў у свеце і валодаючы трацінай усіх медыцынскіх устаноў планеты. Такія лічбы прывёў кардынал Тарксан.

Іерарх прызнаўся, што ватыканскі форум праводзіцца не толькі для абмеркавання пытанняў вакол развіцця, гэта, хутчэй, магчымасць дапамагчы адно аднаму ў стымуляванні тэрміновага экалагічнага і ўсёабдымнага навяртання, якое павінна змяніць свет.

Навіна ў фармаце аўдыё
05 сакавіка 2019, 14:20