Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: не паддавацца перспектыве, якую дыктуе тэхналогія

Калі мы хочам, каб тэхніка была створана для чалавека, мы самі павінны клапаціцца аб нашай чалавечнасці, падкрэсліў старшыня Папскай акадэміі жыцця, арцыбіскуп Вінчэнца Палья.

Падводзячы вынікі завершанага пленарнага пасяджэння дыкастэрыі, прысвечанага этыцы ў сферы робататэхнікі, іерарх звярнуў увагу на тое, што тэма выклікае вялікую цікавасць у розным асяроддзі. Узнікаюць пытанні пра будучыню чалавека і ўсведамленне таго, што жыццё не можна падпарадкаваць выключна логіцы тэхналогій.

“За апошнія некалькі гадоў з’явіліся новыя перспектывы для развіцця метадаў, якія, як уяўляецца, парушаюць вельмі далікатную мяжу. Калі да гэтага часу тэхніка служыла чалавеку, сёння існуе рызыка таго, што яна стане больш важнай і ў нейкім сэнсе зойме месца чалавека. Адсюль настойлівая неабходнасць у разважанні над наватарскімі зменамі, паколькі гаворка ідзе пра сэнс чалавечага жыцця”, - звярнуў увагу арцыбіскуп Палья.

Іерарх выказаў занепакоенасць тым, што ў сённяшняй сітуацыі чалавек рызыкуе страціць сваю сутнасную ролю. Менавіта таму ў Ватыкан былі запрошаны эксперты з розных дысцыплін, каб абмяняцца меркаваннем, наколькі важна не паддавацца перспектыве, якую дыктуе тэхналогія, і заставацца свядомымі нашай чалавечай адказнасці.

Навіна ў фармаце аўдыё
02 сакавіка 2019, 12:02