Cerca

Vatican News
Ратавальная аперацыя ля берагоў ракі Тыгр у Іраку Ратавальная аперацыя ля берагоў ракі Тыгр у Іраку 

Францішак моліцца за ахвяр крушэння парома ў Іраку

Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася на рацэ Тыгр, недалёка ад іракскага Масула, дзе ў выніку крушэння пасажырскага парома загінулі каля ста чалавек.

У спачувальнай тэлеграме, якую ад імя Святога Айца скіраваў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, адзначаецца, што Папа быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра трагедыю.

“Выказваючы сваю малітоўную салідарнасць з тымі, хто аплаквае сваіх блізкіх, Яго Святасць давярае ахвяр трагедыі Божай міласэрнасці і моліцца за мясцовыя ўлады і ратавальнікаў”, - гаворыцца ў пасланні.

Інцыдэнт адбыўся 21 сакавіка 2019 г. На борце турыстычнага парома знаходзілася каля 200 чалавек, пераважна сем’і, якія накіроўваліся ў парк атракцыёнаў на востраве Ум-Рабаэн, у чатырох кіламетрах уверх па цячэнні ад цэнтра Масула. Большасць загінулых – жанчыны і дзеці. Сярод прычын катастрофы называецца моцная перагружанасць судна.
 

23 сакавіка 2019, 11:16