Пошук

Vatican News
Ілюстрацыйнае фота. На Сусветных днях моладзі ў Панаме Ілюстрацыйнае фота. На Сусветных днях моладзі ў Панаме  (AFP or licensors)

Святы Айцец моліцца за ахвяр канфліктаў і няшчасных выпадкаў

Папа моліцца за мір у краінах Лацінскай Амерыкі, дзе трываюць канфлікты. Сітуацыю ў Венесуэле ён назваў “сур’ёзнай”. Францішак таксама згадаў нядаўні тэракт у сталіцы Калумбіі, дзе загінуў 21 чалавек.

Пантыфік згадаў Баліварыянскую Рэспубліку падчас нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” ў сувязі з эскалацыяй барацьбы за ўладу ў гэтай краіне. “У гэты час я асабліва блізкі да народа Венесуэлы і малюся за справядлівае, мірнае рашэнне”, - сказаў ён.

Таксама ў сваім пасце на Twitter Францішак узгадаў венесуэльцаў, якія перажываюць драматычны момант сваёй гісторыі. “Тут, у Панаме, я шмат думаў пра венесуэльскі народ, з якім у гэтыя дні яднаюся асаблівым чынам. З прычыны сур’ёзнай сітуацыі, у якой апынулася краіна, запрашаю вас маліцца, каб рэалізавалася справядлівае і мірнае ўрэгуляванне”.

Падчас нядзельнай малітвы ў Доме Міласэрнага Самараніна ў прыгарадзе сталіцы Панамы, Папа памаліўся таксама за мір у Калумбіі. Ён прачытаў імёны ўсіх загінулых у Багаце маладых мужчын і жанчын, якія хацелі прыняць удзел у Сусветных днях моладзі.

Пантыфік таксама ўзгадаў ахвяр прарыву плаціны на шахце жалезнай руды на ўсходзе Бразіліі і асоб, якія загінулі ў выніку выбуху на нафтаправодзе ў Мексіцы. Ён выказаў свае спачуванні сем’ям і паабяцаў маліцца за ўсіх, хто пацярпеў.

Навіна ў фармаце аўдыё
29 студзеня 2019, 12:52